2007-07-11 14:10:13

Тут прапануем кароткія нататкі аб успрыняцці ў свеце важных дакумантаў каталіцкае Царквы:"Motu Proprio Summorum Pontificum " і "Responsa". Карыстаем са словаў старшыні Папскай рады па адзінстве хрысціянаў кардынала Вальтэра Каспера і выкладчыка Рымскага каталіцкага Універсітэта айца Сальватора Вітіелло.


RealAudioMP3
Прыгадваем, што на гэтым тыдні не было Агульнай аўдыенцыі. Папа на адпачынку вялікую ўвагу надае кантакту з моладдзю і дзецьмі. A якраз у наступным ліпені адкрыецца ў Сіднэі Сусветны Дзень Моладзі 2008. Дык мы хочым прыпомніць словы, звернутыя Папам Бенедыктам 16 на сустрэчы з вернікамі, сабранымі ў Рыме, накіраваныя ім ў будучы год, калі ў Аўстраліі адбудзецца СДМ. Перыяд падрыхтовак да яго павінен стацца радасна-стваральным. Менавіта пра гэта навучаў ён маладых і ўсіх хрысціянаў на сустрэчы ў мінулую сераду , пасля таго, як пажадаў усім добрага адпачынку, кантакту з прыродай, памяркоўнага роздуму ў далечыні ад мітусьні. Святы Айцец заклікаў усіх маладых католікаў запрашаць аднагодкаў, якія нават падчас канікулаў мітусяцца ў пошуку чагосьці - самі ня ведаюць чаго - адчыніцца на Дабравешчанне, прымаючы ўдзел у падрыхтоўках да СДМ і, нават, у саміх мерапрыемствах на прыгожым спатканні вясны чалавецтва ў цудоўнай, далёкай для многіх ,Аўстраліі. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.