У Iталii пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная ролi рэлiгii ў гiсторыi Еўропы.
“Без прысутнасцi гебрайскай культуры гiсторыя Еўропы была б без сумнiву адрознай
ад той, якую мы ведаем. Нягледзячы на гэта, гэта культура часта разглядаецца агульным
чынам цi выключна у кантэксце трагiчных падзей, якiя былi накiраваны на тое, каб знiшчыць
яе i нават памяць аб ёй”. Гэтымi словамi выкладчык Калабрыйскага унiверсiтэта, сп.
Сiльвано Фачiонi, азначыў ХХIХ° тыдзень спаткання па вывучэнню рэлiгiйнай гiсторыi
Еўропы, якi запланавана правесцi з 3 да 7 верасня ў Вiлла Ганьола дi Гадзада, што
знаходзiцца ў iтальянскай правiнцыi Варэзе. Спатканне арганiзоўваецца Фундацыяй
iмя Папы Паўла VI° у супрацоўнiцтве з Каталiцкiм унiверсiтэтам Мiлана. У гэтым годзе
яно прысвячана тэме “Гебрэi ў Еўропе”. “Мы павiнны разгледзiць больш уважлiва
разнастайную рэчаiснасць, - дадаў праф. Пiчонi, - якая са старажытнага Рыма асягае
нашых дзён праз усе геаграфiчныя зоны кантынента, пакiнуўшы свой арыгiнальны след
у кожнай з iх”. У спатканнi прыймуць удзел навукоўцы з Iталii i з розных краiнаў Еўропы,
сярод якiх Морыс Рубен Хайон (Швейцарыя), Дарко Танасковiч (Сербiя), Канстантын Геберт
(Польшча).