2007-07-09 12:53:52

Пад час нядзельнай Багародзiчнай малiтвы Свяцейшы Айцец сказаў, што накiроўваецца на адпачынак на поўнач Iталii.


8 лiпеня Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з вернiкамi Багародзiчную малiтву “Анёл Панскi”. Перад малiтвай Бенедыкт XVI° звярнуў увагу вернiкаў на радкi з Эвангелля ад Лукi, у якiх гаворыцца аб 72 вучнях, што Езус накiровае ў розныя вёскi, якiя мае намер наведаць. У прыватнасцi Свяцейшы Айцец нагадвае словы эвангелiста: “Жнiва многа, але працаўнiкоў мала”. Ёсць праца для ўсiх працаўнiкоў на Божай нiве, - працягнуў сваю думку Папа. I Езус стала заклiкае нас да працы на Ягоным полi. Пры гэтым папярджвае, што будуць яны як авечкi пасярод ваўкоў, але пры гэтым павiнны захоўваць пасланне мiру. У далейшай частцы свайго казання Бенедыкт XVI° зазначыў, што мы не можам забраць з сабой нi адзенне, нi грошы ў iншы свет, таму трэба думаць аб вечным; трэба аказваць дапамогу хворым, што будзе знакам Божай мiласэрнасцi; клапоцiцца аб уцекачах i аб iншых рэчах, што злучаны з мiласэрнасцю. У той жа час Бенедыкт XVI° прыпамiнае словы з Эвангелля ад Лукi, якiя былi звернуты Езусам да сваiх вучнаяў: “аднак жа таму не радуйцеся, што духi слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што iмёны вашыя напiсаны на нябёсах”. Гэтыя словы, - зазначыў Бенедыкт XVI° , - звернуты да ўсiх ахрышчаных, якiя павiнны разумець, што яны павiнны быць мiссiянарамi Хрыста, заклiканымi падрыхтаваць Яму шлях сваiмi словамi i сведчаннем жыцця.
У далейшай частцы свайго казання Папа сказаў, што для многiх надыйшоў час адпачынку, i што ён таксама накiроўваецца ў iтальянскае мястэчка Лорендзано дi Кадоре дзе будзе прыняты бiскупам Трывiзо ў доме, дзе любiў адпачываць Ян Павел II°.
Жадаю ўсiм, асаблiва тым, што маюць у гэту асаблiвую патрэбу, добрага адпачынку, з тым, каб набрацца духоўнай i фiзiчнай энэргii, i аднавiць здаровыя адносiны з прыродай.
У сваiм казаннi Свяцейшы Айцец падцвердзiў свій намер наведаць у першыя днi верасня славуты санктуарый iтальянскага горада Лорето.
Напрыканцы спаткання з вернiкамi Бенедыкт XVI° прывiтаў прысутных на плошчы на розных мовах i надзялiў iм сваё пастырскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.