2007-07-06 14:24:28

Папа Бенедыкт 16 наведае з пастырскім візітам італьянскі горад Неапаль у часах, калі тут будзе праходзіць 21 Міжнародная малітоўная міжрэлігійная сустрэча ў інтэнсіі міра.


У днях ад 21 да 23 кастрычніка у славуты Неапаль блізка Везувія збярэцца 300 прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій, іншых рэлігій для сумеснай малітвы аб міры ў свеце і для абмеркавання задач чалавецтва для здабыцця дару прымірэння між людзьмі.Такую экуменічна-міжрэлігійную сустрэчу запачаткаваў Папа Ян павел 2.Упершыню яна адбылася 21 год таму назад на радзіме святога Францішка у італьянскім Асізі. Цяпер арганізацыяй такіх сустрэч апякуецца каталіцкая грамада св. Эгідыя. Праводзяцца яны ў розных гарадах Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.