2007-07-03 15:35:25

У Жыровiчах прайшла канфярэнцыя "Беларусь: дзяржава, рэлiгiяе, грамадства".


У Жыровічах адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь: дзяржава, рэлігія, грамадства”. Яе арганізатарамі былі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Мінская Духоўная Акадэмія імя Кірылы Тураўскага.
У канферэнцыі прынялі ўдзел каля ста навукоўцаў, палітыкаў, рэлігійных дзеячаў, выкладчыкаў і семінарыстаў з Беларусі, сярод якіх — 20 дактароў навук.
Канферэнцыю адкрылі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
Пасля плянарнага паседжэння адбыліся выступленні па чатырох секцыях.  У іх выступоўцы вялі гутарку пра гісторыю праваслаўнай канфесіі на Беларусі, канцэптуальныя асновы ўзаемаадносін дзяржавы і канфесій, пра царкву і культурнае жыццё грамадства: навуку, адукацыю, мастацтва, экалогію, біяэтыку, а таксама разважалі пра ўзаемаадносіны царквы і дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных праблем, найперш дэмаграфіі, злачыннасці, прафілактыкі СНІДу, алкагалізму, наркаманіі і сацыяльнай рэабілітацыі.
Цікавыя выступленні былі ў доктара гістарычных навук Анатоля Шаркова, які распавёў пра служэнне праваслаўнай царквы ў месцах пазбаўлення волі, Аксаны Валачко пра рэлігійную адукацыю ў сучаснай Беларусі, Сяргея Гардуна пра рэлігію ў школьных падручніках, Аляксандра Гронскага пра нацыянальна-рэлігійныя погляды Кастуся Каліноўскага і дзесяткі іншых выступленняў.
На навуковай канферэнцыі выступіў і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч з дакладам “Канстытуцыйныя асновы ўдзелу Царквы ў вырашэнні сацыяльных праблем”.







All the contents on this site are copyrighted ©.