2007-06-30 12:08:48

"...Бяздумнае, як бы "фальклорнае" праваслаўе стварае асяроддзе для развіцця сэктаў"... - гэта цытата з Маскоўскай радыёперадачы "Слова пастыра" з удзелам Мітрапаліта Кірыла.


Галава Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл выказаў праз эфір , што Патрыярхат лічыць памылковым імкненне часткі веруючых істава аддавацца толькі абрадаваму боку праваслаўя."Многія ...па інэрцыі лічаць, што галоўнай справай, рэлігійным гераізмам з'яўляецца выключна выяўляць вернасць знешнім рэлігійным традыцыям і звычаям...а ж праваслаўе - гэта не фальклор, не звычаі - не музей, але жыццё". Мітрапаліт Кірыл зазначыў, што, калі людзі будуць засвойваць хрысціянскае пасланніцтва ў такім духу, яны будуць надзейна абароненыя ад разбуральнага ўплыву сэктаў і розных псэўдарэлігійных з'яваў. высокі пралат рускага праваслаўя падкрэсліў, што чым больш свядомым будуць нашыя адносіны да веры, тым бліжэй будзем да Божых запаветаў ў штодзённым жыцці; чым больш актыўна будзем абапірацца на хрысціянскую матывацыю ва ўчынках, тым , як ён зазначыў"будзем больш моцнымі і магутнымі перад націскам любой псеўдарэлігійнай прапаганды, накіраванай на тое, каб канчаткова разбурыць веру ў народзе."







All the contents on this site are copyrighted ©.