2007-06-29 10:42:47

У пятніцу 29-га чэрвеня горад Рым урачыста адзначыў Сьвята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла


. Дарэчы, гэта адно з нямногіх рэлігійных і адначасова сьвецкіх сьвятаў для ўсіх рымлянаў.

Сёлета было асьветлена ў чарговы раз добрымі гасьцімі- дэлегацыяй Праваслаўнага Усяленскага Канстантынопальскага Патрыярхату. Яе ўзначаліў дасланы Патрыярхам Барталамеям І-м Яго Прэасьвяшчэнства Эмануэль ( Адамакіс) грэка-праваслаўны Арцыбіскуп Францыі.
Сьвятая Імша была адслужана ў Базыліцы Сьвятога Пятра. У часе ейнага адпраўленьня Папа Бэнэдыкт 16 узлажыў на 46-х арцыбіскупаў, якія паходзілі з розных краін сьвету, а сярод іх было двух арцыбіскупаў з Польшчы, менавіта арцыбіскуп Эдвард Азароўскі з Беластоку і арцыбіскуп Ныч з Варшавы, так званы Палій. Яго ўскладаецца на плечы. Гэта белае палатно, зробленае з авечае воўны, асьвячанае пад-час Сьвята Сьвятой Агнессы.
У сваім казаньні Папа сказаў, між іншым, што ў “Вызнаньні Веры” мы можам сябе адчуваць, што мы адно, міма падзелаў. У імя Сьвятых Пятра і Паўла, мы аднаўляем сёньня разам з нашымі Братамі, што прыбылі з Канстантынопаля, нашае заангажаваньне ў карысьць поўнага адзінства, якога жадаў Хрыстос. Разам з Арцыбіскупамі, якія атрымалі Палій, прыймаем дар ды адказнасьць у адзінстве паміж Сядзібаю Пятра а Касьцёламі, што даручаныя іхняй апецы. Хай нас заўсёды суправаджае ў нашай дзейнасьці Найсьвятая Дзева Марыя- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.