2007-06-29 10:45:09

Папа Бэнэдыкт 16 абвясьціў "Год Сьвятога Паўла"


Але зараз на хвілінку вернемся да ўчарашняе дзейнасьці Папы. Менавіта 28-на чэрвеня Бэнэдыкт 16 наведаз Базыліку Сьвятога Паўла ў Рыме, дзе адслужыў першую Вячэрнюю напярэдадні Сьвята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла. У сваёй гаміліі сказаў, між іншым, RealAudioMP3
Як на пачатку так і сёньня Хрыстос патрабуе Апосталаў, якія гатовыя ахвяраваць самых сябе. Патрабуе сьведкаў і мучанікаў такіх як Сьвяты Павал. Ён жыў і працаваў для Хрыста. Дзеля Яго цярпеў і памёр. “Як жа актуальным ёсьць сёньня ягоны прыклад. І менавіта я цешуся- сказаў Бэнэдыкт 16—што магу афіцыяльна абвясьціць, што Апосталу Паўлу прысьвецім спэцыяльны Юбілейгы Год ад 28-га чэрвеня 2008 году да 29-га чэрвеня 2009-га з нагоды 2-х тысячагоддзя яго народзін.
Сьвяцейшы Айцец сказаў, што месцам сьвяткаваньняў “Году Сьвятога Паўла” будзе перад усім Рым. Важным аспэктам сьвяткаваньняў будзе экумэнічны памер, таму што Апостал Народаў заўсёды хадайнічаў за адзінства і згоду паміж хрысьціянамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.