У свята святых Пятра i Паўла Папа уручыў бiскупам "палiум"
У пятнiцу 29 чэрвеня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° уручыў палiум 51 бiскупу. Штогод
гэтым ганаровым знакам адзначаюцца ўсе арцыбiскупы, назначаныя на працягу года. У
гэтым годзе палiум, сярод iншых, атрымалi арцыбiскупы Йоханенсбурга (Паўднёваафрыканская
Рэспублiка) i Сан-Паоло (Бразылiя). Палiум сымвалiзуюць сувязь арцыбiскупаў з Святым
Пасадам. Гэта белае палатно, зробленае з воўны, асвячанае пад час свята святой Агнешкi.
Палiум захоўваюцца на магiле св.Пятра i, па традыцыi, перадаюцца арцыбiскупам у свята
святых апосталаў Пятра i Паўла.