2007-06-27 15:33:07

У Рызе прайшоў канцэрт супраць гомасэксуалiзма.


У латышскай сталiцы, на ўзбярэжжы iмя 11 лiстапада, у мiнулую нядзелю грамадзяне сабралiся на канцэрт у падтрымку сямяйных каштоўнасцяў, якi прайшоў пад назвай “Свет супраць гомасэксуалiзма”.
Адкрываючы канцэрт, яго арганiзатар Арманд Стэндзенiекс заявiў, што гэта мерапрыемства не накiравана супраць гомасексуалiзма, бо людзi нарадзiлiся такiмi, якiмi нарадзiлiся, але накiравана супраць прапаганды гомасэксуалiзма.
Ён заклiкаў усiх падпiсацца пад мемарандумам пратэста супраць прапаганды гомасэксуалiзма. Спадар Арманд Стэндзенiекс падкрэслiў, што нельга навязваць гомасэксуалiзм дзецям, якiя не павiнны ўспрыймаць яго як норму.
На арганiзаваны канцэрт прыйшло шмат людзей, за парадкам сачылi палiцыянты. Згаданае мерапрыемства праводзiлася ў якасцi альтэрнатывы шэйсцю сэксуальных меншасцяў, якое праводзiлася ў той самы час у цэнтры Рыгi.
У перарывах памiж выступленнямi спевакоў да гледачоў канцэрту звярталiся многiя вядомыя асобы – навукоўцы, святары, артысты, палiтыкi, прадпрыймальнiкi, прафесары i настаўнiкi, якiя падкрэслiвалi значэнне сямейных каштоўнасцей у сучасным жыццi.







All the contents on this site are copyrighted ©.