2007-06-26 14:13:13

У Эстоніі адзначваецца год св. Брыгіты - заснавальніцы манаскага ордэну для мужчын і жанчын.


Ад старажытнага манастыра і касцёла святой Брыгіты блізка Таліна засталіся толькі руіны. Насельніцамі сучаснага будынку кляштара ёсць 9 сясцёр з розных краін свету. А ў перыядзе свайго росквіту - 15 - 18 стагоддзя - ордэн уключаў 74 кляштары ад прыбалтыйскіх краін да Гішпаніі.
У 1346 годзе швэцкая каралева Брыгіта заснавала ордэн з культам страцей Хрыста і Марыі. Асаблівасцю было, што члены яго - мужчыны і жанчыны - жылі ў адным кляштары, як сям'я - толькі ў розных баках. Праз 3 гады у Рыме яго зацвердзіў сам Папа.
У Эстоніі імя Брыгіта стала гучаць як Піріта, дык і зараз мястэчка, дзе ў 1407 годзе паўстаў манастыр, так дагэтуль і называецца. Як і рака, што тут працякае. Нажаль, прыгожы маёнтак з царквой і кляштарам праіснаваў толькі 170 гадоў - ён быў разбураны пры асадзе Таліна ў часе Лівонскай вайны, ў 1577 годзе. У 1201 годзе тут адбудавалі новую - жаночую абіцель. У гэтым чэрвені тут праходзяць вялікія рэлігійныя і народныя святкаванні ў гонар святой Брыгіты.







All the contents on this site are copyrighted ©.