У сувязі з цяжкім станам здароўя праваслаўнага архіепіскапа Афінскага і Усяе Грэцыі
Хрыстодула, Папа Бенедыкт 16 накіраваў яму ліст для духоўнай падтрымкі.
Выказваючы сваю блізкасць да цярпенняў праваслаўнага Ўладыкі Хрыстодула, Бенедыкт
16 кажа пра сваю салідарную малітву "ва здравіе" брата ў Хрысце. ...Упершыню
яны сустрэліся ў Ватыкане ў снежні 2006 года і падпісалі сумесную Дэкларацыю са сцверджаннем,
што будуць выяўляць настойлівасць ў руху наперад канструктыўнага багаслоўскага дыялогу
і ўмацавання агульнага міжрэлігійнага. У часе тае сустрэчы Бенедыкт 16 і архіепіскап
Хрыстодул заклікалі католікаў і праваслаўных унесці свой культурны і, галоўнае, духоўны
ўклад у абарону хрысціянскіх каранёў Еўропы.