2007-06-25 15:12:03

У Польшчы адбудзiцца беатыфiкацыя заснавальнiка закону айцоў-марьянаў.


Прэзiдэнты Польшчы i Лiтвы ў вераснi будуць прысутнiчаць на Святой iмшы, пад час якой будзе беатыфiкаваны заснавальнiк закону айцоў-марьянаў а.Станiслаў Папчынскi. Iмша пройдзе ў касцёле Панны Марыi г.Лiхень.
Богаслужбу ўзначалiць Дзяржаўны сакратар Ватыкана кард.Тарчызiо Бертоне i, як чакаецца, у ёй прыйме ўдзел каля 100.000 вернiкаў.
Айцец Папчынскi будзе чацьвёртым беатыфiкаваным членам закону марьянаў. Раней да алтарнай хвалы ўжо былi ўзнесеныарцыбiскуп Рыгор Матулевiч i двое пакутнiкаў айцы Юрый Кашыра i Антонiй Ляшчэвiч, якiя загiнулi пад час II° Сусветнай вайны на тэрыторыi Беларусi.
Касцёл Панны Марыi ў Лiхене быў асвячаны Янам Паўлам II° у 1999 годзе. Штогод яго наведвае каля палутара мiльёнаў пiлiгрымаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.