Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 24-га чэрвеня
А паўдні, ў нядзелю 24-га чэрвеня, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі
на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні,
перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб постаці Сьвятога Яна Хрысьціцеля.
Ён паясьніў, што папярэднік Ісуса Хрыста ёсьць адзіным з прарокаў, якога Царква ўшаноўвае
таксама ў дні нараджэньня. Быў пасланым “Голасам”, каб абвяшчаць Уцелаўлёнае Слова.
Дзеля гэта ўспамін Яго народзін абазначае ў сапраўднасьці сьвяткаваньні ў гонар Хрыста,
сьвяткаваньні, якія ёсьць ажыцьцяўленьнем абяцаньняў ўсіх прарокаў”. Ян Хрысьціяцель
падрыхтаваў дарогу прыходзячаму Мэссыі. Ахрысьціў Яго ў рацэ Ярдань. Пазнаў Ісуса
з Назарэту і паказаў Яго Ізраілю як Сына Божага і Адкупіцеля Чалавека: “Вось Ягнятка
Божае, якое нішчыць грахі сьвету”. Далей Папа зьвярнуў увагу, што апошні з прарокаў
Старога Запавету здолеў зьберагчы адвагу і безкампраміснасьць. “Як сапраўдны прарок,
Ян дае сьведчаньне праўдзе ў безкампрамісны спосаб. Кляймуе парушэньне Божых Прыказаньняў
таксама і тады, калі дапускаліся іх людзі ўлады. У сітуацыі, калі абвінаваціў ў цужалостве
Ірада ды Ірадыяду, заплаціў за гэта жыцьцём- сказаў Бэнэдыкт 16- ды заахвоціў вернікаў
да “прызываньня Ягонага заступніцтва, разам з Найсьвятою Дзеваю Марыяю, каб у нашых
часах Царква здолела заўсёды трываць ў вернасьці Хрысту ды з адвагаю сьведчыла аб
Ягонай праўдзе і любові да ўсіх”. Вітаючы пілігрымаў Папа асабліва прывітаў італьянскіх
паломнікаў. Выказаў ім сардэчную падзяку за малітвы і ўсялякага роду формы салідарнае
падтрымкі. У Італіі 24-га чэрвеня зьбіраюцца ахвяраваньні на так званы “Аболь Сьвятога
Пятра”, значыць на міласэрную дзейнасьць Папы Рымскага. У мінулым 2006-м годзе італьянскія
вернікі перадалі Сьвяцейшаму Айцу амаль 3-ы мільёны эўро. У гэтым годзе яны зьбіралі
грошы, між іншым, на дапамогу сіротам у Руандзе і Кэніі, на дапамогу ахвярам землятрасеньня
і паводкі ў Лацінскай Амэрыцы ды таксама на пабудову бальніцаў у Сараеве ды Армэніі.
Вось
яшчэ адно паведамленьне з Ватыкану
У панядзелак 25-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт
16 назначыў Старшынёю Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу кардынала Жан Луі
Турана, які дагэтуль быў Архіварысам і дырэктарам Ватыканскае Бібліятэкі. Кардынал
Туран замесьціць на гэтай пасадзе кардынала Поль Пупара.