2007-06-23 09:30:58

Рым: сустрэча ўнівэрсытэцкіх прафэсараў


Тут у Ватыкане праходзіць сустрэча на тэму :”Новы гуманізм для Эўропы. Роля Унівэрсытэтаў”. Сустрэча ўнівэрсытэцкіх прафэсараў з цэлае Эўропы, ў гэтым таксама і з Беларусі пад кіраўніцтвам дацэнта Менскага Лінгвістычнага Унівэрсытэту Алены Сакалоўскай, было зарганізаванае Радаю Біскупскіх Канфэрэнцый Эўропы. Гэта чарговы этап пашыраньня супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касьцёлам а унівэрсытэтам у будаваньні так званага “апасталяту розуму”. Атрымліваньне ведаў і адукацыя чалавека павінны адбывацца на ўсіх плоскасьцях адукацыі- сказаў ксёндз Станіслаў Вільк , Рэктар Каталіцкага Люблінскага Унівэрсытэту.Эўрапэйская сустрэча унівэрсытэцкіх прафэсараў была зарганізаваная з нагоды 50-й гадавіны Рымскіх Дагавораў. Удзельнічае ў ёй больш за 2500 выкладчыкаў з 44-х краін сьвету.
Інтэрф”ю з дацэнтам Сакалоўскай ды іншымі членамі беларускай дэлегацыі, слухайце ў нашых будучых праграмах.
У суботу 23-га чэрвеня ўдзельнікі канфэрэнцыі былі прынятыя Папам Бэнэдыктам 16-м








All the contents on this site are copyrighted ©.