2007-06-23 09:58:19

Прадстаўнiк Ватыкана выказаў пазыцыю Святога пасада ў адносiнах да дэскрымiнацыi па рэлiгiйных матывах на паседжаннi АБСЕ


Дыскрымiнацыя ў адносiнах да рэлiгii – гэта “адкрытая рана” грамадства, заявiў прадстаўнiк Святога Пасада на адкрыццi канфярэнцыi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе.
Бiскуп Брайан Фаррелл, сакратар Папскай Рады да спраў хрысцiянскай еднасцi, звяртаючыся да арганiзацыi, у якую ўваходзяць 56 краiнаў, зазначыў, што дыялог памiж рэлiгiямi i культурамi з’яўляецца найважнейшай справай у сучасным свеце, i “натуральна, не толькi справай тэалагiчнага характара”.
У сваёй прамове бiскуп падкрэслiў: “Такiм чынам, пытанне супрацоўнiцтва культур, мiра i павагi да iншых рэлiгiй, сёння зрабiлася пытаннем палiтыкi i бяспекi, якое мае для нас аграмаднае значэнне”. “У рэшце гаворка iдзе аб тым, як жыць адзiн з iншым у мiры, як зрабiць уласны ўклад у адукацыю i прагрэс чалавецтва”.
“Антысемiтiзм – гэта жудаснае апаганьванне чалавечай годнасцi, а Халакост – гэта злачынства, якое лягло бруднай плямай на гiсторыю чалавецтва”. Дыскрымiнацыя мусульманаў таксама сур’ёзнае злачынства супраць iх чалавечай годнасцi i ажыццяўлення iх права на свабоду веравызнання”.
Монс. Фаррелл адзначыў, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° шматкротна гаварыў супраць “абодвух згаданых з’явах, а таксама i супраць выпадкаў нецярплiвасцi i дыскрымiнацыi ў адносiнах да хрысцiянаў”.
Прадстаўнiк Ватыкана заклiкаў членаў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе аднолькава ўважлiва ставiцца да гэтых праблем, кожная з iх “ранiць” мужчынаў i жанчынаў, панiжае iх чалавечую годнасць i, такiм чынам, павiнна быць адпаведным чынам пераадолена.
Бiскуп Фаррелл звярнуў увагу на тое, што праца Арганiзацыi будзе эфектыўнай толькi ў тым выпадку, калi яна будзе здзейсняцца з аднолькавай рашучасцю ў кожным выпадку дыскрымiнацыi. “На самой справе, калi АБСЕ i дзяржавы-удзельнiкi не будуць прыймаць усе меры, неабходныя для таго, каб хрысцiяне маглi ў поўнi карыстацца сваiмi правамi на свабоду веравызнання, то, як гэта не парадаксальна, яны будуць дыскрымiнаваныя ў iх барацьбе супраць дыскрымiнацыi!”
“Было б памылкай, - працягнуў сваю думку ватыканскi дастойнiк, - судзiць спадчыну веры трох монотэiстычных рэлiгiй, разглядаючы iх праз небяспечныя i трывала зменлiвыя параметры палiтычнай раўнавагi, заместа злучэння iх з вечным мярылам iсцiны i цантральнай ролi чалавечай годнасцi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.