2007-06-22 11:57:40

Як мы расказвалі, у Ватыкане прадстаўлены новы дакумант аб пастырстве для усіх, хто спалучаны з аўтастрадай - дарогай у яе прамым сэнсе.У тым ліку і са змрочнымі з'явамі. Святы Пасад. у прыватнасці, заклікае да пакарання тых, хто карыстаецца паслугамі вулічных жанчын.Царква таксама выступіла за эфектыўныя меры супраць прыніжэння жанчыны непрыстойнымі выявамі ў рэкламе.


Кліенты прастытутак - людзі з праблемамі, у пэўным сэнсе - нявольнікі кашмараў і іх вытворцы. Значыцца, неабходна караць не толькі сутэнёраў і іншых злодзеяў сучаснага гандлю жывым таварам, але і тых, хто вызначае так званы "попыт" на яго. Для гэтага рэкамендуецца ўвесці на Захадзе заканадаўчыя акты па тыпу Швецыі: у гэтай багацейшай краіне кліентаў не толькі садзяць у турму, але і штрафуюць у адпаведнасці з даходам.
У ватыканскім дакуманце гаворыцца, што сапраўды эфектыўнай мерай для перамены культуры ў адносінах да прастытуцыі можа стацца ўнясенне гэтага злачынства ў крымінальнае права і грамадзянскі працэсуальны Кодэкс, а таксама праз магутнае грамадскае асуджванне. У раздзеле дакуманту "Пастырскае пасланне за вызваленне вулічных жанчын" гаворыцца, што мужчыны, якія наведваюць прастытутаў, павінны ведаць, што Царква недвухсэнсоўна асуджвае іх грэх і тую несправядлівасць,якую яны тым самым утвараюць"
На просьбу журналістаў, каментуючы дакумант Папскай рады па пастырстве для мігрантаў і вандраўнікоў , яе сакратар арцыбіскуп Агосціно Маркето паясніў, што недастаткова толькі абараняць жанчын , неабходна выкараняць іхных кліентаў.(Зазначым, што каталіцкія структуры надаюць вялікую ўвагу вызваленню вулічных жанчын з нявольніцтва ад сутэнёраў).У новым дакуманце гаворыцца, што каталіцкая Царква вітае ўвядзенне законаў, якія б абаранялі ...ад злачыну прастытуцыі і гандлю людзьмі".







All the contents on this site are copyrighted ©.