2007-06-22 13:26:25

Кiраўнiк УНIСЕФ у Iталii выказаў свае меркаваннi аб праблеме педафiлii.


“Любы жэст цi сэксуальнае дзейнасць, якая злучана з дзецьмi, мае вельмi цяжкiя наступствы для непоўнагадовых." Прэзідэнт Італьянскага аддзялення ЮНІСЭФ Антоніо Склаві прыпамінае, у прыватнасці, закон крымінальнага кодэксу краіны нумар 269, мадыфікаваны у 2006 годзе нумаррам 38, які тычыцца падлеткаў ад 14 да 18 гадоў і прадугледжвае арышт і штрафы. Спадар Склавi спасылаецца на рашэнне правесцi акцыі моцнага пратэсту супраць так званага акту “Дзень годнасцi педафiлаў”, каб сцвердзiць, што дзiця, якое робiцца аб’ектам сэксуальнай пахатлівасці дарослага , будзе мець праблемы напрацягу доўгага часу i вылячыць яго будзе вельмi цяжка”... “хто можа ганарыцца падобнай дзейнасцю?” Гэта рытарычнае пытанне задаў старшыня фiлiала УНIСЕФ у Iталii, сп. Антонiо Склавi, цытуючы нядаўна выдадзены дакумант ААН, у якiм гаворыцца, што больш за 73 мiльёны дзяцей i непоўнагадовых абодвух палоў кожны год падпадаюць пад сэксуальныя гвалты. Пасля прыпамiнання iтальянскiх крымінальных законаў у галiне барацьбы з педафiлiяй, сп. Склавi прыпамiнае аб небяспецы так званых “chat line”, якiя з’ўляюцца “большай рызыкай для спакусы, большай, чым звычайныя сайты, якiя магчыма заблакаваць”. Заява завершваецца заклiкам распаўсюджваць культуру павагi да дзяцiнства i да правоў дзяцей, без чаго яны рызыкуюць быць выкарыстанымi дарослымi,якіх можа не асягнуць кара. Для абароны дзяцей неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя (прававыя) інструманты.







All the contents on this site are copyrighted ©.