2007-06-20 15:28:52

Узаемна павучыцца быць сапраўднымі патрыётамі радзімы і адначасова людзьмі сусвету - гэтаму паспрыяла маладзёвая дыскусія між праваслаўнымі і католікамі Масквы.


Студэнты МГІМО , расійскага праваслаўнага універсітэта імя св.Яна Багаслова, каталіцкага каледжа св. Фамы Аквінскага (ВНУ)(перайменаваны ў Інстытут гісторыі філасофіі імя св.Фамы), а таксама Расійскага Дзяржгумануніверсітэта сустрэліся ў культурным цэнтры "Пакроўскія вароты" дзеля сцверджання праўды аб патрыятызме як следаванні Хрыстовым прыказанням. Як заўважыла каталіцкая журналістка і перакладчыца Вольга Карпава, яе засмучвае ,калі хтосьці кажа аб непатрыятычнасці ў адносінах да рускіх каталікоў. Ад іх імя яна прыпомніла паняцце, уведзенае Папам Янам Паўлам 2 аб "вылячэнні памяці": Неабходна вывучаць гісторыю адносінаў праваслаўя і каталіцтва ў Расійскай імперыі, лепш арыентавацца ў гісторыі Царквы,у прыватнасці, і сваёй канфесіі. Узаемапазнаванне, а не забыццё можа прывесці да паразумення - такую думку пацвердзілі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы. Сярод маладых прысутнічалі і госці старэйшага ўзросту. Напрыклад,каталіцкі італьянскі святар Романо Скальфі, заснавальнік 50 гадоў таму назад і кіраўнік дагэтуль арганізацыі падтрымкі веруючых Расіі "Хрысціянская Расія". Атрымалася так, што ў большасці юнакі прадстаўлялі праваслаўных, а дзяўчаты - католікаў. Гарманічная дыскусія была падвынікаваная наталляй Стаянавай, якая адзначыла, што кожны народ узбагачвае Царкву Хрыста, а Яна ў сваёй мнагалікасці - узбагачвае кожны самабытны народ.







All the contents on this site are copyrighted ©.