2007-06-20 15:08:37

Свяцейшы Айцец спаткаецца з галавой Ассiрыйскай Царквы.


У чацьвер, 21 чэрвеня, адбудзiцца вiзiт у Ватыкан Патрыярха Ассырыйскай Царквы Мар Дiнха. Пад час спаткання з Папай Бенедыктам XVI° гутарка пойдзе аб цяжкiм становiшчы хрысцiянаў на Блiзкiм Усходзе. Гэта будзе трэцяе наведванне Апостальскай сталiцы галавой Ассырыйскай Царквы. Апошнi раз Мар Дiнха наведаў Ватыкан 13 гадоў таму. Тады памiж Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II° i iм была падпiсана супольная заява. Пад час запланаванага на чацвер вiзiта прадугледжана правядзенне святочнай цэрымонii.
У мiнулую суботу Бенедыкт XVI° i галава Кiпрскай Праваслаўнай Царквы, архiепiскап Хрызастом II°, падпiсалi супольную заяву, у якой гаворыцца аб экуменiчных адносiнах з Праваслаўнымi Цэрквамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.