2007-06-20 15:08:16

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 20-га чэрвеня


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа сустрэўся з тымі вернікамі і паломнікамі, якія не змаглі ўвайсьці да Аўлі Папы Паўла 6-га. Затым жа ў той аўлі Сьвяцейшы Айцец сустрэўся ўжо з зарганізаванымі групамі вернікаў. Сярод іх была група паслоў з Расейскага Парламанту. Бэнэдыкт 16 прывітаў іх па-расейску. Вось ягонае прывітаньне
RealAudioMP3
Была гэта ўжо 22-я аўдыенцыя Папы для вернікаў у гэтым годзе. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Сёньня Папа гаварыў пра Сьвятога Атаназыя. Гэта адзін з вялікіх Айцоў Царквы з пачатку 4-га стагоддзя. Як сакратар біскупа Аляксандрыі суправаджаў яго на Нікейскім Саборы 325-га году. Пазьней як ягоны наступнік на біскупскай сталіцы, ў спасланьні да вызнаньня веры прынятай на Саборы, навучаў што Ісус Хрыстос Адзінародны Божы Сын, Роўны Богу-Айцу—ёсьць Адным ды Адзіным Богам. Паслуга Сьвятога Атаназыя- працягваў Папа- адносна даручаных яму вернікаў спалучаецца з абаронаю веры перад арыянізмам, які тады пашыраўся.
Вядомыя ягоныя пісьмы, тры мовы супраць арыянаў і пісьмы да Сэрапёна. Як тэалог цікавіўся пытаньнем уцелаўленьня Логасу, Божага Слова, якое сталася Целам і пасялілася сярод нас. Гэтаму пытаньню- сказаў яшчэ Бэнэдыкт 16- ахвяраваў свой найбольш вядомы трактат аб Уцелаўленьні Слова. Духоўна пачуваўся моцна спалучаным з манастыцызмам, асабліва з яго вынятковым прадстаўніком Сьвятым Антоніям Апатам. Вядомымі ёсьць роздумы Сьвятога Атаназыя на тэму Псальмаў, асабліва біяграфія “Жыцьцё Антонія”, якую прысьвяціў гэтаму вялікаму Эрэміту. Жыцьцё Сьвятога Атаназыя- сказаў на заканчэньне сёньняшняй катахэзы Папа- падобнае да Сьвятога Антонія, зьяўляецца нам прыкладам таго, што той хто ідзе да Бога не аддаляецца ад людзей, але стаецца ім блізкім.

Затым Папа сказаў
RealAudioMP3 д-
Сёньня прыпадае Міжнародны Дзень Уцекача, які ўстанавіла ААН. Прыймаць уцекачоў і даць ім гасьціннасьць зьяўляецца для ўсіх нас жэстам чалавечае салідарнасьці, каб такім чынам не пачуваліся яны ізаляванымі з прычыны неталерантнасьці ды абыякавасьці. Для хрысьціян- сказаў Папа- гэта таксама адзін з спосабаў праявіць эвангэльскую любоў. Жадаю ад усяго сэрца, каб гэтым нашым братам і сёстрам, так моцна выпрабаваных з прычыны цярпеньняў, быў гарантаваны прытулак ды прызнаньне іхніх правоў ды запрашаю- сказаў яшчэ Папа- адказных з ААН ахвяраваць ахову тым, што знаходзяцца ў так далікатнай сітуацыі.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.