2007-06-19 13:50:42

У Маскве пройдзе экуменiчная канфярэнцыя аб ролi Цэркваў у сучаснай Еўропе.


Праблемы супольнай абароны хрысцiянскiх каштоўнасцей у сучаснай Еўропе абмяркуюць на гэтым тыднi ў Маскве прадстаўнiкi Рускай Праваслаўнай Царквы, Каталiцкай Царквы, а таксама больш за 50 навукоўцаў з Расii, Ватыкана, Вялiкабрытанii, Германii, Iталii i ЗША.
Сярод арганiзатараў спаткання – Расiйская акадэмiя навук, Аддзел знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата, Папская рада да спраў культуры i Папскi камiтэт па гiстарычных навуках.
Як паведамiў Сакратар Аддзела знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата а.Iгар Выжанаў сустрэча будзе “сэнсавым працягам мiнулагодняй праваслаўна-каталiцкай канфярэнцыi ў Вене, якая прайшла пад дэвiзам “Даць душу Еўропе. Мiсiя i адказнасць Цэркваў”.
Святар прыпомнiў словы мiтрапалiта Смаленскага i Калiнiнградскага Кiрыла аб тым, што з усiх хрысцiянскiх канфесый праваслаўныя i католiкi з’яўляюцца найбольш блiзкiмi у тым, што тычыцца адносiнаў да маральных вартасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.