2007-06-18 14:41:28

"Як зрабіць свет больш гуманным?" - гэтае тысячагадовае хрысціянскае пытанне зноў абмяркоўваюць у польскім горадзе Гнёзна на Асамблеі.


У ёй прымаюць удзел 250 еўрапейскіх арганізацый . У Польшчу прыбылі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і грамад, культурныя дзеячы, палітыкі і журналісты. Арганізатары паставілі на мэце ў часе працаў пашырыць дыялог таксама i на нехрысціянскія рэлігіі. Сярод асноўных прамоўцаў Асамблеі, якая трымае ў цэнтры будучыні Еўропы асобу, кожнага канкрэтнага чалавека - а менавіта гэта цэнтральны пастулат хрысціянства - дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчізіо Бертоне, сябра і прэсавы сакратар Папы Яна Паўла 2-га Хоакін НавараВалс, прэзідэнт Еўрапарламанту Петэрынг, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, рабін Грынберг з Вашынгтонскага Музея галакосту і іншыя. Усе разам намячаюць пашырэнне і актывизацыю эвангелизатарскай пазицыи, адчыненай на праблемы Старога кантыненту, экуменічнага и мижрэлігийнага дыялогу, супрацоўніцтва з грамадствамі у іх розных іпастасях. Такім чынам Асамблея, якая праходзіць зараз па-суседству з намі - у Гнёзна - падкрэслівае адказнасць хрысціянства як фактара выжывання еўрапейскай культуры і тоесамасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.