2007-06-18 14:44:52

Завяршэньне сустрэчы Гэнэральных сакратароў Эпіскапатаў Эўропы


Святою Імшою з Нешпарамі ў касцёле святых Сымона і Алены ўвечары 16 чэрвеня 2007 г. завяршылася праца 35-й сустрэчы Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы. У гэты дзень Касцёл успамінаў у літургіі Беззаганнае Сэрца Марыі.
Цэлебрацыю святой Імшы, у якой бралі ўдзел Генеральныя сакратары разам з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам, а таксама Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Марцін Відавіч, узначаліў нарвежскі біскуп нямецкага паходжання Георг Мюллер, Генеральны сакратар епіскапату краінаў Скандынавіі.
У сваёй гаміліі біскуп Мюллер засяродзіўся на непарыўнай сувязі двух Найсвяцейшых Сэрцаў — Езуса і Марыі. Сэрца Божага Сына пачало біцца пад Беззаганным Сэрцам Маці, і Яе Сэрца — гэта самы блізкі і надзейны шлях да Езуса. Пасля святой Імшы ў Чырвоным касцёле адбыўся святочны канцэрт у гонар высокіх гасцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.