2007-06-16 10:49:35

Сустрэча Гэнэральных Сакратароў Каталіцкіх Эпіскапатаў Эўропы з Мітрапалітам Філярэтам


15 чэрвеня 2007 г. удзельнікі 35-й сустрэчы Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы сустрэліся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Сустрэча з кіраўніком Царквы асноўнай рэлігіі краіны, у якой адбываецца сустрэча Генеральных сакратароў — гэта неад’емная традыцыя і сведчанне імкнення да развіцця кантактаў і дыялогу. Сустрэча прадстаўнікоў каталіцкіх епіскапатаў Еўропы стала яшчэ адным крокам у кірунку паглыблення адносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквою. Гэтыя дзве хрысціянскія супольнасці асабліва блізкія, таму што іх аб’ядноўвае адна вера і агульныя каштоўнасці. Праваслаўны іерарх сардэчна прывітаў Генеральных сакратароў і адзначыў, што падобныя кантакты паміж царкоўнымі супольнасцямі — вельмі важныя і маюць асаблівае значэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.