2007-06-16 13:19:16

Супраць палітычных выказванняў духавенства выказаўся Апостальскі нунцы ў Польшчы арцыбіскуп Язэп Кавальчык. "Літургічная Багаслужба - гэта ня веча"- зазначыў Папскі пасланнік.


Крытыка выказванняў палітычнага характару з боку духавенства з'явілася ў сувязі з тым, што з нагоды свята Божага цела ў казаннях многіх герархаў былі спасылкі на быгучую сітуацыю ў краіне і свеце. "Я жадаю, - зазначыў прадстаўнік Святога Пасаду,- каб Багаслужэнні не былі сходам, але прыстасоўвалі Божы народ да большай чалавечнасці і каб людзі ставаліся больш вернымі католікамі." Як сцвердзіў Апостальскі нунцы ад імя Ватыкану,- "нам у Польшчы патрэбны святары, а не палітыкі, эвангелісты, а не эканамісты. якіх хапае ў краіне2. такія словы адчулі вернікі падчас святой Імшы ў горадзе Любліне, які наведаў апостальскі прадстаўнік. Багаслужба была незвычайная. урачыстая - у азначэнне 20-й гадавіны святой Імшы ў касцёле раёна Чубы, якую адправіў Папа Ян павел 2. Менавіта там ён рукапалажыў тут 50 польскіх святароў работнікаў для святога жніва. Апостальскі нунцы таксама выступіў па польскім тэлебачанні, перасцерагаючы царкоўных дзеячаў ад умяшання ў палітыку. "У Польшчы - і не толькі ў Польшчы - свята Божага Цела - самая вялікая Эўхарыстычная ўрачыстасць . Дык змест нашых святарскіх словаў павінен быць эўхарыстычны. Яны павінны настройваць людзей быць міласэрднымі, незалежна ад таго, ці вернік - член урада, садоўнік, металург на заводзе ці шахцёр". Апостальскі нунцы ў Польшчы - сам польскага паходжання, арцыбіскуп Язэп Кавальчык таксама падкрэсліў думку аб святасці задач і паклікання кожнага каталіцкага святара.







All the contents on this site are copyrighted ©.