Патрыярха Аляксей ІІ зрабіў падрахунак сваёй 17-ці гадовай паслугі
Гэта не былі лёгкія гады- сказаў Патрыярха Масквы і Усяе Русі. Нядаўна, 10-га чэрвеня,
мінула 17-ць гадоў калі быў ён выбраны на Маскоўскага Патрыярха. “Многа трагэдыі
і ўдараў, асабліва развал былога Савецкага Саюзу а затым пагроза выбуху грамадзянскае
вайны ў кастрычніку 1993-га году спрычыніліся да таго, што гады маёй паслугі не былі
лёгкімі”- сказаў Аляксей ІІ. Далей ён сьцвердзіў, што “трэба было ўзносіць з упадку
не толькі сьвятыні, але акалечаныя душы, адбудоўваць асновы грамадзкае паслугі, таму
што многа людзей патрабуе маральнае, фізычнае і матарыяльнае падтрымкі”. Кіраўнік
расейскага праваслаў”я з задавальненьнем заўважыў, што працэс духоўнага адраджэньня
Расіі узбуджае захапленьне розных дэлегацый з-за мяжы, з якімі ён сустракаецца. Паводле
Аляксея ІІ расейскі народ што-раз больш кансалідуецца і гэта вялікая заслуга адроджанае
праваслаўнае веры.