2007-06-16 10:43:33

Заснавальнiк арганiзацыi "Meter" звярнуўся ў сенат Iталii ў сувязi з праблемай педафiлii.


Просьба аб неабходнасцi прыняцця закона супраць паводзiнаў, якiя ўзбуджаюць да педафiлii, ёсць рэакцыяй а. Фортунато Дi Ното на iснаванне ў iнтэрнэте некаторых адпаведных сайтаў. Айцец Фортунато з’яўляецца заснавальнiкам асацыяцыi “Meter”, якая ўжо шмат гадоў змагаецца супраць гвалту ў адносiнах да дзяцей. Перад надыходам, так званага, “Дня гонару iтальянскага педафiла”, якi запланавана правесцi 23 чэрвеня, а. Дi Ното паведамiў палiцыi аб iснаваннi педафiлiчнага сайта, заснаванага ў Лiхтэнштэйне i падзякаваў яе за неадкладную рэакцыю супраць прадугледжанай на 23 чэрвеня акцыi i за блакаванне згаданага сайта на ўсiх iтальянскiх сэрверах. “Цяпер, - зазначыў святар, - толькi сталы монiторынг сецiва, хаця ж не выключаецца магчымасць пераносу на iншыя сэрверы, можа знайсцi падобныя сайты”.
Згодна з заснавальнiкам арганiзацыi “Meter” неабходна знайсцi стваральнiкаў падобных сайтаў i пакараць iх. У сувязi з гэтым ён заклiкае Парламент абмеркаваць розныя прапановы супраць паводзiнаў, якiя ўзбуджаюць iнтэрэс да педафiлii i законнасць сэксуальных адносiнаў з непоўнагадовымi.







All the contents on this site are copyrighted ©.