Як паведамляюць з Залі друку Ватыкана, 16 чэрвеня Папа прыме галаву Кіпрскай праваслаўнай
Царквы.
Бенедыкт 16 і архіепіскап Хрызастом 2 , як прадугледжваецца праграмай іхнае сустрэчы,
падпішуць агульную заяву. Архіепіскап Хрызастом 2 быў выбраны Патрыярхам Кіпрскай
Праваслаўнай Царквы летась. Наведваючы ў найвышэйшым сане Рым ён , акрамя ўжо прайшоўшых
сустрэч, пагутарыць таксама з прэзідэнтам Італьянскай біскупскай Канфярэнцыі і са
старшынёй папскай Рады "Справядлівасць і мір" кардыналам Ренато Марціно.