У Мазыры пратэстанты сабралі амаль дзьве тысячы подпісаў за вяртаньне менскага Касьцёлу
Сьвятога Язэпа
Як паведаміў Рацыі кіраўнік аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
ў Мазыры Павел Наздра, усяго вернікі‑пратэстанты сабралі 1.800 подпісаў за вяртанне
касцёлу ў Мінску рыма‑каталіцкай царкве. — Людзі абураныя тым, што храм збіраюцца
перарабляць у нейкі забаўляльны цэнтр. Працягваецца таксама збор подпісаў у межах
кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення. Паводле Паўла Наздры, у горадзе за
змену Закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» падпісаліся 1.665 чалавек. —
Кампанія працягваецца, да яе далучаюцца новыя людзі. Подпісы ставяць вернікі розных
канфесій і нават атэісты.