2007-06-15 13:28:40

Становiшча хрысцiянаў у Iраку зрабiлася крытычным


На гэтым тыднi вiкарны бiскуп iракскай сталiцы Шлемон Вардунi асудзiў ЗША i краiны Еўропы за iх “маўчанне” адносна эскалацыi насiльля супраць хрысцiянскай меншасцi ў Iраку.
Бiскуп нагадаў аб нядаўнiм забойстве каталiцкага святара а. Раiда Ганнi i трох дыяканаў на поўначы краiны, i аб а. Ханi Абдэль Ахада, аб якiм нiчога не вядома з моманту яго выкрадання шёстага чэрвеня.
Монс. Вардунi заявiў, што пасля забойства а. Ганнi, “нiхто не выказаў нам сваю салiдарнасць”. “Толькi Папа накiраваў спачувальную тэлеграму” i зрабiў адпаведную заяву, каб усiм было вядома аб трагедыi iракскiх хрысцiянаў.“Хрысцiяне ж не робяць нiчога, хаця тут iх забiваюць, выкрадаюць, сiламоц навяртаюць у iслам, прымушаюць плацiць грошы, аддаваць уласных дачок, каб пазбегнуць пераследаванняў, цi ўцякаць, пакiнуўшы справы свайго жыцця”, - сказаў бiскуп Вардунi.







All the contents on this site are copyrighted ©.