2007-06-15 13:50:28

Міграцыя-- выклік для Эўропы


Так гучыць тэма 35-й сустрэчы Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, якая праходзіць ў Мінску 14–18 чэрвеня 2007 г.
Генеральныя сакратары 34-х біскупскіх канферэнцый Еўропы, якія прадстаўляюць Албанію, Бельгію, Беларусь, Боснію і Герцэгавіну, Чэхію, Харватыю, Германію, Англію і Уэльс, Ірландыю, Італію, Літву, Мальту, Нідэрланды, Польшчу, Партугалію, Румынію, Расію, краіны Скандынавіі, Сербію, Шатландыю, Славенію, Іспанію, Швейцарыю, Турцыю, Венгрыю, Украіну (візантыйскага і лацінскага абрадаў) сустрэнуцца сёлета ў Мінску. На сустрэчы таксама будуць прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і Генеральны сакратар Камісіі Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўрапейскай Супольнасці монсіньёр Наэль Трэанор. Сустрэча будзе праведзена па запрашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і яе генеральнага сакратара біскупа Антонія Дзям’янкі, Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Афіцыйныя прадстаўнікі ўсіх біскупскіх канферэнцый Еўропы сустракаюцца ў Беларусі ўпершыню.
На сустрэчы плануецца абмеркаваць становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, праблемы міграцыі ў розных еўрапейскіх краінах, дзейнасць Рады канферэнцый біскупаў Еўропы і супрацоўніцтва паміж паасобнымі канферэнцыямі, пытанні экуменізму, а таксама тэмы, звязаныя з развііццём працэсу еўрапейскай уніфікацыі праз 50 гадоў пасля падпісання Рымскага дагавору.
Дні сумеснага прабывання ў Мінску будуць суправаджацца супольнай малітвай і Эўхарыстыяй. Сустрэча расп.ў чацвер 14 чэрвеня святочнай Імшою ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, узялі удзел усе каталіцкія біскупы Беларусі . У пятніцу ўдзельнікі сустрэчы цэлебруюць святую Імшу ў розных парафіях Мінска з удзелам вернікаў, а ў нядзелю збяруцца на Эўхарыстыю ў касцёле святых Сымона і Алены (19.00). 17 чэрвеня запланавана наведанне найбольш значных месцаў у Мінску, а таксама выезд у Нясвіж, дзе ў прысутнасці мясцовых вернікаў адбудзецца святая Імша.
У пятніцу 15 чэрвеня Сакратары канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы маюць сустрэчу з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.