2007-06-15 13:28:59

Мошчы св. Стэфана Венгерскага будуць закоўвацца ў Маскве.


Галава Каталiцкай Царквы ў Венгрыi, кардынал Петер Эрдэ, перадаў 14 чэрвеня Патрыярху Маскоўскаму i ўсёй Русi Алексiю II° вялiкую хрысцiянскую святыню Венгрыi – частку мошчаў першага караля краiны – святога Стэфана.
Кардынал падкрэслiў, што першы венгерскi кароль памёр у пачатку XI° стагоддзя, калi яшчэ не было падзелу Царквы на Каталiцкую i Праваслаўную.
“Гэты святы непадзеленай Царквы, якога праславiў таксама Канстантынопальскi Патрыярхат”, - сказаў кардынал Эрдэ.
Ён таксама зазначыў, што кароль Стэфан “ушаноўваецца ў праваслаўнай епархii Маскоўскага Патрыярхата ў Венгрыi”.
“Венгерскiя свецкiя i царкоўныя кiраўнiкi заўсюды, нават калi знаходзiлiся на выгнаннi, бралi з сабой часткi мошчаў караля Стэфана”, - сказаў монс. Петер.
Патрыярх Алексiй II°, са свайго боку, паведамiў, што святыня будзе памешчана ў сабор Хрыста Збавiцеля. У адпаведнае месца, дзе ўжо знаходзяцца рэлiквii розных святых. Патрыярх адзначыў, што як i ў Каталiцкай Царкве, так i ў праваслаўнай святыя мошчы вельмi ўшаноўваюцца.
Алексiй II° падарыў “за малiтоўную памяць” венгерскаму кардыналу крыж, якi выканан у заходняй традыцыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.