2007-06-15 14:56:12

"OPERA ROMANA PELLEGRINAGGI" - гэтая Ватыканская установа, адказная за паломніцтвы, адкрыла новы кампутарны сайт "Духоўныя падарожжы".


На ім змешчаны ўсе паслугі, якія прапануе установа для самастойных і арганізаваных вандраўнікоў па святых месцах. Асобна вылучаная інфармацыя для турыстаў любога веравызнання ці няверуючых, якія б хацелі паглядзець месцы паломніцтваў католікаў. Праз дапамогу гэтага інтэрнэтаўскага гіда можна планаваць падарожжы ў Рым, Ларэта, Барі, іншыя славутыя санктуарыямі месцы Італіі. Таксама прапануецца наведаць Французскі Лурд, партугальскую Фатыму, польскую святыню ў Чэнстахова, Святую Зямлю. З дапамогай кантакту праз камп'ютар з " OPERA ROMANA PELLEGRINAGGI" можна складаць канкрэтныя планы з улікам усіх бытавых неабходных умоваў:транспарт, начлег, харчаванне. Пілігрымы-католікі маюць цяпрер магчымасць бачыць расклад Святой Імшы ў большасці вялікіх каталіцкіх санктуарыеў свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.