2007-06-14 13:45:50

Праваслаўны Арцыбіскуп Кіпру Хрызастом ІІ працягвае свой візіт у Італію


У рамках свайго візіту ў Рыме, да 17-га чэрвеня, кіраўнік Праваслаўнае Царквы Кіпру сустрэўся 13-га чэрвеня з арцыбіскупам Генуі Анджэлё Баняско. Зьвяртаючыся да арцыбіскупа Хрызастома ІІ, старшыня Італьянскага Каталіцкага Эріскапату прыпомніў прысутнасьць хрысьціянства на Кіпры і ў Італіі ўжо ад апостальскіх часоў. Спасылаючыся да ўваходу ў 2004-м годзе гэтае краіны да Эўрапэйскае Вуніі, арцыбіскуп Баняско падкрэсьліў неабходнасьць супольнага сьведчаньня католікаў і праваслаўных ў злаіцызаванай Эўропе.
Яшчэ 13-га чэрвеня, пасьля абеду, арцыбіскуп Хрызастом ІІ наведаў Базыліку Сьвятога Пятра дзе памаліўся пры гробе Папы Яна Паўла ІІ. Затым наведаў Папскую Раду да спраў Адзінства Хрысьціян і вечарам сустрэўся з грэка-праваслаўным мітрапалітвам Італіі і Мальты Генадыёсам у рымскім Касьцёле Сьвятога Тэадора.








All the contents on this site are copyrighted ©.