Заява монс. Вардунi з нагоды нападу на мячэць у iракскiм горадзе Самарра.
“Напад на маўзалей у Самарры з’яўляецца цяжкiм i жудасным фактам для Iрака. Канкрэтнай
рызыкай цяпер з’яўляецца павялiчэнне мiжканфесыйных сутычак”, - заявiў дапаможны бiскуп
Багдада, монс. Шлемон Вардунi, каментуючы напад 13 чэрвеня на шыiтскi маўзалей у святым
для мусульманаў горадзе Самарра. У вынiку гэтага тэрарыстычнага акта былi зруйнаваныя
два мiнарэты. “Гутарка iдзе аб важных для ўсяго iракскага народа месцах, аб пабудове
нацыянальнай вартасцi, - зазначыў бiскуп, - якiя ўжо сотнi гадоў з’яўляюцца сымвалам
для ўсiх iракцаў. У маўзалей, на якi ўжо быў зроблены напад у лютым 2006 года членамi
арганiзацыi Аль Каеда, штогод прыходзiлi мiльёны вернiкаў-шыiтаў. “Самарра, - заявiў
каталiцкi дастойнiк, - з’яўляецца люстэркам найгоршага зла, якое пануе ў Iраку сёння.
Тэрмiнова трэба, каб мiжнароднае грамадства адрэагавала на гэту хвалю насiльля, што
руйнуе нашу каханую краiну. Што ж такое зрабiлi iракцы, каб заслужыць усё гэта?”,
- задаў рытарычнае пытанне монс. Вардунi напрыканцы сваёй заявы.