2007-06-13 14:06:04

У Рыме пройдзе канфярэнцыя, прысвечаная праблемам уцекачоў.


Вышейшы камiсар ААН да спраў уцекачоў, з нагоды Сусветнага дня ўцекачоў, якi будзе адзначацца 20 чэрвеня, арганiзаваў канфярэнцыю ў iтальянскай сталiцы. У сустрэчы прыймуць удзел прадстаўнiкi ўраду, навукоўцы, самi эмiгранты i тыя, што падалi дакументы на дазвол на жыхарства.
Галоўнай тэмай для спаткання абрана тэма “нецярплiвасцi да эмiгрантаў”. Цяпер, згодна з адпаведнымi публiкацыямi ААН, “на хвалi занепакоенасцi у галiне бяспекi, уцекачы часта робяцца ахвярамi варожых адносiнаў да iх, якiя часам набывюць рысы варожасцi i ксенафобii нават у найбольш развiтых асяродках грамадства”. Такiм чынам уцекачы апынаюцца ў сiтуацыi, калi яны павiнны не толькi сутыкнуцца з нецярплiвасцю, якая iх прымусiла пакiнуць уласную краiну, але i з новай нецярплiвасцю ў краiне, у якую яны прыехалi, што перашкаджае iх iнтэграцыi i робiць iх iснаванне больш складаным”.
Пад час канфярэнцыi будзе аб’яўлена аб пачатку праграмы “Нецярплiвасць цябе iзалюе”. У яе рамках заплавана правесцi па радыё i тэлебачанню адпаведныя рэкламныя ролiкi.
У гэты ж дзень плануецца правесцi цэрымонiю ўручэння першай прэмii “За храбрасць тых, што ратуюць людзей у моры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.