2007-06-13 13:33:05

Агульная аўдыенцыя Папы Бэнэдыкта 16 у сераду 13-га чэрвеня



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх каля 30-ці тысяч. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Менавіта Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў сёньняшнюю катахэзу Эўзэбію, біскупу Кесарэі, што ў Палестыне. Нарадзіўся ён каля 260-га году. Вучыўся ў Александрыі. Удзельнічаў у Першым Усяленскім Саборы у Нікеі ў 325-м годзе. Памёр каля 339-га або каля 340 году. Зьяўляецца адною з найбольшых постацяў хрысьціянскае культуры з пэрыяду канстантынскага пералому. Выдатны тэалог і экзэгэт, гісторык і філялог, эрудыт.
RealAudioMP3
Вядомы асабліва як першы хрысьціянскі гісторык. Ягонае разуменьне гісторыі Царквы ёсьць хрыстоцэнтрычнае. У здарэньнях, якія ажыцьцяўляліся ў сьвеце, намагаўся заўважываць абьяўленьне таямніцы Божае любові да чалавка.
Навучаньне гісторыі Царквы- сказаў Папа- паводле Эўзэбія мае быць не толькі перадавыаньнем ведаў аб мінулых стагоддзях але сапраўдным сьведчаньнем хрысьціянскага жыцьця, якое вядзе да наверненьня і да духоўнага ўзросту.
Па сёньняшні дзень- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16-ы праца Эўзэбія ёсьць запрашэньнем да задумы над тым, як у гісторыю чалавецтва ўпісваецца задума Бога, робячы яе гісторыяю збаўленьня.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.