2007-06-12 13:21:23

Чарговыя старонкi з Сацыяльнай дактрыны Царквы.






286 Улады павiнны назiраць за тым, каб у грамадзян не аддымаўся з вытворча -эканамiчных матываў час, прызначаны для адпачынку i для ўдзелу ў Богаслужбах. Падобнай ёсць сiтуацыя працадаўцаў у адносiнах да супрацоўнiкаў. Хрысцiяне павiнны, з павагi да рэлiгiйнай свабоды i агульнага дабра для ўсiх, прыкладаць намаганнi да таго, каб нядезелi i iншыя рэлiгiйныя святы былi законным чынам прызнаныя святочнымi днямi: “Iм належыць даваць усiм публiчны прыклад малiтваў, павагi i радасцi, а таксама баранiць свае традыцыi як каштоўны ўклад у духоўнае жыццё чалавечага грамадства”. Кожны хрысцьянiн павiнен “пазбягаць таго, каб без вялiкай патрэбы даручаць iншым нейкiя справы, якiя могуць перашкаджаць праводзiць дзень Паньскi”.
IV. Права на працу
а) Праца неабходна.
287 Праца – гэта асноўнае права i дабро для чалавека: дабро карыснае i годнае чалавека. Царква вучыць, што праца мае каштоўнасць не толькi з-за належнай ёй асабiстай характырыстыкi, але i з-за таго, каб стварыць i ўтрымлiваць сямью, каб мець права на ўласнасць, каб уносiць свой уклад у агульнае дабро чалавецтва. Разглядаючы маральныя ўплывы, якiя аказвае пытанне аб працы на сацыяльнае жыццё, Царква сцвярджае, што безпрацоў’е – гэта “сапраўды сацыяльная бяда”, асаблiва для маладога пакаленьня.
288 Праца – дабро, якое належыць усiм: яна павiнна быць даступная ўсiм, хто здольны працаваць. Таму “поўная занятасць” – мэта, якую павiнен ставiць перад сабой кожны эканамiчны партнёр. Менавiта таму “поўная занятасць, на якую павiнен засяроджвацца любы эканамiчны лад, зарыентаваны на справядлiвасць i агульнае дабро. Грамадства, у якiм, правы на працу адмянiлi, цi яны сiстэматычна парушаюцца, а меры эканамiчнай палiтыкi не дазваляюць асягаць пэўнага ўзроўня некаторай, колькасцi працаўнiкоў не можа быць апраўданы з этычнага пункту гледжання i не можа быць апраўдана з этычнага пункту гледжання i не асягае сацыяльнага мiру”.
У гэтым сэнсе важную ролю адыгрывае , а значыць асаблiвую i сур’ёзную адказнасць мае “небеспасрэдены даўца працы”, значыць асабiстыя людзi цi юрыдычныя суб’екты, якiя ў стане кiраваць працоўнай дзейнасцю i эканамiчнай палiтыкай як на ўзроўнi краiны, так i на мiжнародным узроўнi.
289 Здольнасць да планавання планавання, якую мае грамадства, арыентаваная на агульнае дабро i на будучыню, змяняецца таксама на – i перад усiм - на аснове працоўных перспектыў, якiя яно ў стане прапанаваць. Высокi ўзровень безпрацоў’я, састарэлыя сiстэмы адукацыi i перашкоды на шляху да асягнення прафiсыйнай адукацыi i рынку працы ў’яўляюць сабой, асаблiва для многiх маладых людзей, значную перашкоду на шляху чалавечай i прафiсыйнай рэалiзацыi. Бо безпрацоўны не ў поўнай меры заняты чалавек, адчувае на сабе глыбока негатыўны ўплыў, якi аказваецца гэтым становiшчам рэчаў на асобу. Ёсць небяспека, што асоба можа быць выкiнута па-за межы грамадства i зробiцца ахвярай сацыяльнага астракiзна. Гэта бяда тычыцца ня толькi маладых людзей, але таксама жанчын, найменьш квалiфiкаваных працаўнiкоў, iнвалiдаў, iмiгрантаў, былых вязьняў, непiсменных – усiх, хто сутыкаецца з вялiкiмi праблемамi з пошукам свайго месца ў свеце працы.
290 Захаванне працоўных месцаў усё болей залежыць ад прафесыйных здольнасцяў. Сiстэма адукацыi i выхавання не павiнна адштурхоўваць чалавечую i тэхнiчную фармацыю, якiя неабходныя для эфектыўнага выканання патрэбных функцый. Усё болей распаўсюджваецца неабходнасць змяняць прафесыю на працягу жыцця, таму есць патрэба, каб адукацыйная сiстэма фармавала ў людзях падрыхтаванасць трывала аднаўляць свае веды, атрымлiваць новую квалiфiкацыю. Маладыя людзi павiнны вучыцца дзейнiчаць аўтаномна i з адпаведнай кампетэнтнасцю iсцi на рызыку, з якой спалучаецца iснаванне ў эканамiчным кантэксце ў якiм часта ёсць непрадбачаныя накiрункi развiцця. Таксама неабходна прапанаваць магчымасцi для навучання дарослых людзей, якiя жадаюць атрымаць новую квалiфiкацыю i для тых, што не маюць працы. Карацей кажучы, трэба рабiць так, каб чалавеку было лягчэй праходзiць праз перыяды пераменаў, няпэўнасцi i ненадзейнасцi, патрэбны новыя канкрэтныя формы падтрымкi на працоўным шляху, пачынаючы менавiта з сiстэмы адукацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.