2007-06-12 14:07:05

Упершыню праваслаўны епiскап Кiпра спаткаецца са Свяцейшым Айцом. “Мы вельмi рады, бо гэта значыць, што Праваслаўная Царква Кiпра жадае весцi дыялог”, - гэтымi словамi монс. Рыгор Хоры, Сакратар Маранiтскай Царквы Кiпра, якая з’яўляецца самай вялiкай Каталiцкай Царквой на Кiпры (больш за 5 тысяч), пракаментаваў вiзiт у Ватыкан, якi адбудзецца да 18 чэрвеня, праваслаўнага архiепiскапа Кiпра Хрызастома II°.


“Жаданне Хрызастома II° здзейснiць гэта падарожжа, - зазначыў галава маранiтаў Кiпра, - сведчыць аб наблiжэннi да Еўропы i аб тым, што ён просiць падтрымкi Папы i жадае пазнаёмiць яго з праблемамi хрысцiянскiх Цэркваў, праваслаўных, але таксама i каталiцкiх, якiя знаходзяцца на турэцкай палавiне вострава, дзе многiя манастыры былi знiшчаны, перароблены ў мячэцi цi пад iншы спосаб ужытку. На думку архiепiскапа, важна звярнуць iх вернiкам. Хрызасом II° добра ведае якiм станоўчым ёсць адкрыццё да дыялогу з Каталiцкай Царквоў i ведае таксама ў якой ступенi Бенедыкт XVI° iмкнецца да наблiжэння да Рускай Праваслаўнай Царквы. З гэтага пункту гледжання – зазначыў маранiтскi святар, - магчыма чакаць спробы дзеля пасрэднiцтва ў адносiнах з Алексiям II°. Цяжка прадугледзiць вынiкi, але архiепiскап Хрызастом II° паспрабуе зрабiць гэта”, - лiчыць монс. Хоры.







All the contents on this site are copyrighted ©.