2007-06-12 13:28:07

У Румынii адкрыўся каталiцкi цэнтр для дзяцей-сiрот.


Цэнтр па выхаванню дзяцей з бедных семьяў, якi працуе па-за школьным часам, адкрыўся 20 траўня ў г.Роман, якi знаходзiцца на паўночным усходзе Румынii. Будаўнiцтва ўстановы, якой будуць апекавацца мiсiянары з Кангрэгацыi св. Язэпа з Мурыальдо, каштавала 150.000 еўра. Будоўля вялася два гады i зрабiлася магчымай дзякуючы дапамозе некалькiх суполак з дыяцэзii Чезена. Цэнтр будзе прыймаць 80 дзяцей з панядзелка да пятнiцы, а ў суботу i нядзелю там будзе працаваць ораторый.
Iмшу пад час адкрыцця новай установы адправiў монс. Петру Гергел.
У дзiцячых дамах Румынii знаходзяцца каля 80.000 дзяцей, але самай вялiкай праблемай з’яўляюцца дзецi з вулiцы, якiх больш за 3.000 па ўсёй краiне. “З гэтым цэнтрам ажыццявiлася наша мара, якую мы мелi з 1998 года, года нашага прыбыцця ў краiну, мара стварэння мейсца, дзе моладзь адчувала б сябе як дома i знаходзiла б працяг сямейнай атмасферы ва ўстанове, якая прызначана для падрыхтоўкi да працы”, - сказаў айцец Антонiо Феррарi, мiсiянар з Кангрэгацыi св. Язэпа. На ягоную думку, стварэнне Цэнтра было вынiкам супрацоўнiцтва румынскай i iтальянскай моладзi з семьямi, якiя вераць у тое, што магчыма змянiць сацыяльную сiтуацыю, дзе бедныя людзi робяцца яшчэ бяднейшымi.
Прадстаўнiкi Кангрэгацыi св.Язэпа з Мурыальдо, заснаванай у Турыне ў 1873 годзе i працуючай у 14 краiнах свету, прыбылi ў Румынiю ў сакавiку 1998 года. Сярод вынiкаў iх дзейнасцi – Маладзёвы цэнтр св.Леонардо Мурыальдо ў Папестi-Леорденi, дзе дзейнiчае школа мастацтваў i рамёстваў. Напрыканцы 2001 года быў адчынены таксама Дом фармацыi ў г. Роман, якi знаходзiцца прыблiзна ў 350 км ад румынскай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.