2007-06-12 14:01:39

У панядзелак 11-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 адкрыу кангрэс Рымскае Дыяцэзыі


Вечарам гэтага дня Сьвяцейшы Айцец прыбыў да рымскае Базылікі Сьвятога Яна на Латэране, каб адкрыць гэты Кангрэс, які будзе працягвацца да 14-га чэрвеня. Лозунг кангрэсу наступны: “Ісус ёсьць Госпадам. Выхаваньне да веры, да Хрыста і да даваньня сьведчаньня”. У сваёй прамове на адкрыцьцё прац Кангрэсу Бэнэдыкт 16 сказаў:
RealAudioMP3
Істотным прыярытэтам душпастырскае працы Касьцёла, які вырашае ягоную будучыню, ёсьць набліжэньне новага пакаленьня да Хрыста. Сёньня жыве яно часта далёка ад Бога. У абліччы пашыраньня рэлятывізму выхаваньне да веры стаецца што-раз больш цяжэйшым. Часта не перадаецца вартасьцяў- працягваў Папа сваю прамову- а толькі здольнасьці. Гэтага аднак не хопіць. Трэба весьці маладых людзей да сустрэчы з Хрыстом. Сапраўднае выхаваньне патрабуе асабістае блізкасьці і сьведчаньня.
Важную выхаваўчую ролю маюць да ажыцьцяўленьня каталіцкія школы- сказаў далей Сьвяцнейшы Айцец у сваёй прамове на адкрыцьцё прац кангрэсу- але таксама і хрысьціяне, што прысутныя ў дзяржаўных школах. Неабходным зьяўляецца ўлічэньне адмоўнага ўплыву масс-мэдыяў, якія пашыраюць рэлятывізм і спажывецкія стаўленьні. Далей Папа крануў таксама справу пакліканьняў. У апошніх дзесяцігоддзях рымская дыяцэзыя мела многа сьвятарскіх пакліканьняў, якія запоўнілі недахопы з папярэдняга пэрыяду. Цяпер дыяцэзыя Папы патрабуе далейшых намаганьняў з мэтаю ўзбуджэньня пакліканьняў. Яны мусяць быць заўсёды падтрымліваныя малітваю і хрысьціянскім сьведчаньнем.
У Латэранскай Базыліцы Папу прывітаў кардынал Камільлё Руіні, вікарый рымскае дыяцэзыі. Прамову Бэнэдыкта 16 слухалі сьвятары, дыяканы, законныя асобы, настаўнікі рэлігіі, акадэміцкія душпастыры, асобы заангажаваныя ў душпастырстве хворых і санітарнае службы, сем”і ды шматлікая моладзь.
Кангрэс Рымскае Дыяцэзыіі ўпісваецца ў падрыхтоўкі да душпастырскага 2007-2008 году.







All the contents on this site are copyrighted ©.