2007-06-11 13:58:02

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 10-га чэрвеня


А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 гаварыў аб сапраўднай прысутнасьці Хрыста ў Найсьвятым Сакраманце. Спаслаўся таксама да ўрачыстасьці Божага Цела, якую мясцовыя Касьцёлы ушаноўвалі менавіта ў мінулую нядзелю 10-га чэрвеня.
Папа заахвоціў ў сваёй прамове да абажаньня вялікае таямніцы веры. Хрыстос сапраўды прысутны у Эўхарыстыі, астаецца ў табэрнакулюме быццам б”ючае сэрца Касьцёла. Абажаньне пасьля Сьвятой Імшы робіць магчымым прыняцьце Яго- сказаў Папа. Адначасна заахвоціў сьвятароў ды усіх вернікаў да ажыцьцяўляньня абажаньня Хрыста. Гэта варта рабіць як індывідуальна так і ў супольнасьці, асабліва ў групах моладзі. Эўхарыстычныя набажэнствы павінны быць годна зарганізаваныя, з адпаведным часам на малітву ў маўчаньні і на разважаньне Божага Слова.
Далей ў сваёй прамове Бэнэдыкт 16 заступіўся за ахвяр выкраданьняў. Адказваючы на што-раз больш частыя просьбы іхніх блізкіх Папа прыпомніў аб долі многіх асоб, таксама каталіцкіх сьвятароў, якія зьняволеныя ў розных частках сьвету:
RealAudioMP3
Усіх маю ў сэрцы і аб усіх памятаю ў малітве, а сярод іх думаю асабліва аб балючым прыпадку ў Калюмбіі. З гарачым заклікам зьвярнуўся Сьвяцейшы Айцец да віноўнікаў гэтых жудасных учынкаў, каб усьвядомілі сабе справу з зьдзейсьненага зла і як найхутчэй зьвярнулі сем”ям пратрымліваных вязьняў. Іхніх ахвяраў Папа даручыў матчынай апецы Найсьвяцейшай Марыі, Маці ўсіх людзей.
У апошнім часе на філіпінскім востраве Мінданао быў выкрадзены італьянскі місіянар, 57-мі гадовы сьвятар Джанкарло Боссі. Ён працаваў на Філіпінах амаль 30-ць гадоў. У апошнім часе быў пробашчам адной парафіі ў Паяо. Там менавіта быў выкрадзены 10-мі рэбэліянтамі з Ісламскага Фронту Вызваленьня Моро, якія ад многіх гадоў змагаюцца за стварэньне на востраве Міндо нао ўласнае дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.