2007-06-09 13:34:17

У суботу 9-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 наведаў Кангрэгацыю для Усходніх Цэркваў


Зараз пасля сустрэчы з Прэзыдэнтам Бушам Папа Бэнэдыкт 16 наведаў Кангрэгацыю для Усходніх Цэркваў, якая знаходзіцца блізка Ватыкану, на вія Кончыляцыёнэ. Нагодаю адведзінаў было Сьвята Сьвятога Эўфрэма Сырыйскага, што Ўсходнія Цэрквы ушаноўваюць 9-га чэрвеня.
У Ватыкане паведамлена сёньня 9-га чэрвеня, што новым Прэфэктам Кангрэгацыі для Усходніх Цэркваў быў назначаны монс. Сандры, які нарадзіўся ў Аргэнтыне ў 1947-м годзе. Замясьціць на гэтай пасадзе кардынала Даўда. «Я сьвядомы, што мне даручана вялікую каштоўнасьць Усходніх Цэркваў»- так сказаў монс. Сандры зараз пасьля свайго назначэньня. Гэта монс.Сандры абвясьціў аб сьмерці Папы Яна Паўла ІІ. Больш вестак аб гэтым назначэньні слухайце ў нашых наступных праграмах.








All the contents on this site are copyrighted ©.