2007-06-09 13:27:29

У Ватыкане будзе выкарыстоўвацца энергiя сонца.


Бенедыкт XVI° будзе першым Папай, пры якiм энэргiя сонца будзе выкарыстоўвацца для забяспечэння Ватыкана электрычнай энэргiяй. У наступным годзе дах залы iмя Паўла VI° будзе заменены на новы, здольны генерыраваць электрычную энэргiю з сонечнай.
Як лiчаць iтальянскiя iнжэнеры, дах будзе акамулiраваць такую колькасць энергii, якой будзе дастаткова для асвятлення, атаплення i кандыцыянiрвання згаданай залы.
Зала Паўла VI°, якая была спраектавана архiтэктарам Пьерам Луiджы Нервi, была пабудавана ў 1969 годзе. Плануецца, што калi гэты будынак, што ўмяшчае каля 6.000 асобаў, не будзе выкарыстоўвацца, энэргiя пойдзе ў агульную энэргасiстэму Ватыкана.
Згаданая iнiцыятыва будзе прыкладам для Iталii, дзе альтэрнатыўныя крынiцы энэргii пакуль выкарыстоўваюцца не вельмi актыўна.
Свяцейшы Айцец ужо не раз крытыкаваў “незбалансаванае выкарыстанне энэргii”. У мiнулым годзе ён заявiў, што шкода, якую мае экалогiя нашай планеты, робiць “асаблiва цяжкiм жыццё бедных людзей”, i заклiкаў хрысцiянаў да адказнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.