2007-06-09 13:31:34

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, у суботу 9-га чэрвеня, быў з візітам у Ватыкане



Прэзыдэнт Буш разам з жонкаю Лаўраю ды з іншымі членамі дэлегацыі прыбыў у Ватыкан каля гадзіны 11-й рымскага часу. Тут прывітала яго Швейцарская Гвардыя разам з высокімі ватыканскімі дастойнікамі. Пасьля кароткай цырымоніі прывітаньня Прэзыдэнт Буш сустрэўся з Папам Бэнэдыктам 16-ым. Была гэта першая сустрэча паміж імі. Раней Прэзыдэнт ЗША быў у Ватыкане ў часе паховінаў Папы Яна Паўла ІІ.
Сустрэча паміж Папам Бэнэдыктам 16 а Прэзыдэнтам Бушам трывала дакладна 34-ы мінуты. У часе размовы кранута многа тэмаў, між іншым, нядаўную сустрэчу на вярхах найбольш індустрыялізаваных краін сьвету ў Гайлігэндам (Нямеччына).
Затым Прэзыдэнт Буш сустрэўся з кардыналам Бэртонэ, Дзяржаўным Сакратаром Ватыкану.
Прэзыдэнт Буш пакінуў Ватыкан дакладна а гадзіны 12.40 рымскага часу.
У камунікаце выдадзеным пасьля сустрэчы чытаем, між іншым, што ў часе размовы паміж Папам а Прэзыдэнтам Бушам кранута галоўныя тэмы міжнароднае палітыкі, асабліва праблемы Блізкага Усходу, адносіны паміж Ізраілям ды Палестынаю, праблемы адносна Лібану, сітуацыю ў Іраку, асабліва драматычныя абставіны ў якіх жывуць хрысьціянскія супольнасьці. У часе размовы кранута таксама сітуацыю ў Афрыцы, асабліва ў Дарфуры. Абмеркана таксама думкі адносна Лацінскае Амэрыкі.
У канцы- як чытаем у камунікаце Ватыкану- абмеркавана маральныя і рэлігійныя справы сёньняшняга сьвету, сярод якіх тыя, што тычацца правоў чалавека і рэлігійнае свабоды, абароны і павышэньня жыцьця, далей праблемы сужонства і сям”і ды адукацыю новых пакаленьняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.