2007-06-09 13:43:03

Праграма візіту Папы Бэнэдыкта 16 ў Асізі ( Італія)


17-га чэрвеня Папа зьдзейсьніць аднадзённы душпастырскі візіт у гэты італьянскі горад. Пасьля прыбыцьця да гораду заснавальніка францішканаў Сьвяцейшы Айцец адправіцца да Базылікі Сьвятой Кляры. Там будзе маліцца перад крыжам, які прынясуць з Касьцёла Сьвятога Дам"яна. Затым на Плошчы перад Базылікаю Сьвятога Францішка будзе старшынстваваць Эўхарыстыі. Пасьля поўдня Бэнэдыкт 16 прывітае, ў Базыліцы Сьвятога Францішка, ўдзельнікаў Гэнэральнае Капітулы Закону Братоў Меншых Канвэнтуальных. За тое ў катэдры Сьвятога Руфіна сустрэнецца з духавенствам і законнымі асобамі. Апошнім пунктам праграмы візіту будзе сустрэча з моладдзю на Плошчы перад Патрыярхальнаю Базылікаю Маці Божай Анельскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.