2007-06-09 13:28:02

"Misereor ( міласэрднасць)" -такое красамоўнае імя мае арганізацыя, якая звярнулася да ўдзельнікаў Вялікай Васьмёркі. Змест закліку накіраваны на 2 асноўныя напрамкі - ратаваць навакольнае асяроддзе і Афрыканскі кантынент.


Энергетычныя багацці парадаксальна прыводзяць сваіх гаспадароў - народы Чорнага кантыненту - у крайнюю беднасць.Дзеля адсутнасці тут сурова рэгламентуючых законаў здабычы і перапрацоўкі , у навакольнае асяроддзя робяцца неабдымныя шкодныя выкіды і ідзе прагрэс забруджвання, што перш за ўсё б'е па насельніцтву Афрыкі. Знішчваецца таксама векавы жыццёвы ўклад тутэйшых народаў. Дык "Misereor ( міласэрднасць) " прыклікала, каб у сваёй дзейнасці міжнародныя нафтавыя канцэрны кіраваліся тымі ж катэгорыямі. што і ў эканамічна развітых краінах, захоўвалі стандарты па ахове навакольнага асяроддзя. Дык, напрыклад, ад Міжнароднага банка развіцця і рэканструкцыі "Misereor " патрабуе садзейнічаць толькі тым праектам, якія не прывядуць да падвышэння забруджвання навакольнага асяроддзя, да парушэння сацыяльных стандартаў і да прыгнятання правоў чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.