2007-06-09 13:28:30

162 мясцовыя аддзяленні миласэрднай арганизацыі каталіцкае Царвы - Caritas internazionalis дзейнічаюць у свеце. Прадстаўнікі беларускага прысутнічаюць сярод іншых у Рыме, дзе на Генеральнай асамблеі выбраны новы прэзідэнт арганізацыі.


Новым кіраўніком "Caritas internazionalis" стаўся гандураскі кардынал Оскар Родрігес Марадзьяга, прэзідэнт нацыянальнай Біскупскай Канферэнцыі. Ён з'яўляецца салезіянцам і арцыбіскупам Тэгусігальпы , кіруе 15 гадоў дыяцэзіяй, дзе нарадзіўся і вырас.У святары быў рукапаложаны у 1970 годзе. Акрамя дыплома па тэалогіі Папскага Латэранскага Універсітэта мае вышэйшую адукацыю па клінічнай псіхалогіі і псіхатэрапіі аўстрыйскага універсітэта Леапольда Франца. Працаваў рэктарам Салезіянскага інстытута філасофіі ў сябе на радзіме. У 2001 годзе ўзведзены Папам Янам Паўлам 2 у кардыналькі сан і ўзначальваў Раду эпіскапата Лацінскай Амерыкі. Кардынал Оскар Радрігес Марадзьяга замяніў на пасадзе кіраўніка Caritas internazionalis спадара Дэні Вьено.
Цяперашняя Ассамблея по тэрмінах працаў практычна супадае с саммiтaм « Вялікай восьмеркi» ў Германii. «Карiтас» карыстае з магчымасці моцна прыклікаць напрацягу ўсяго тыдня багатыя краіны свету дапамагаць бяднейшым. Так, ў аўторак прадстаўнікі «Карiтас» выйшлі на плошчу Святогa Пятра з плакатамi, звернутымі да лідараў краін-пратаганістаў тэхнічнай цывілізацыі: «Made Aid Work!» («Памажыце!»). В рамках работы генассамблеi, якая завершыцца ў нядзелю 9 ліпеня, 300 делегатоў з 200 краін, сярод якіх і чатыры беларускія дэлегаты, прымуць удзел ў падвынікоўваючым паседжанні.Hа ім будуць прынятыя рэзалюцыі па такіх важных праблемах, як войны, беднaсть, СHIД, міграция, гандаль людьмі, кліматычныя змены на планеце.










All the contents on this site are copyrighted ©.