2007-06-08 12:42:27

У канадскім горадзе Шэрбруку праходзіць да 10 чэрвеня Сусветны кангрэс Міжнароднага каталіцкага саюза друку.


У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў – этычныя пытанні ў шырокім коле іх асэнсавання праз СМІ. Удзельнікі сцвердзілі, што галоўрнай задачай усіх каталіцкіх журналістаў і наогул ўсіх людзей добрай волі - абуджаць сумленне праз грамадскія сродкі друку , тэлерадыёвяшчанне. У прыватнасці, сабраныя на кангрэсе спецыялісты абмяркоўваюць найвастрэйшыя праблемы часу, такія як выклікі біяэтыкі, войны, рэлігійныя формы канфліктаў. Вядзецца гаворка уплыве на рэлігійныя феномены сучаснасці праз СМІ.
Другая з важных тэм сустрэчы – разгляд аўдыторыі: развіццё груп па інтарэсах, інфармацыя аб чытачах і сувязях рэлігійнай журналістыкі з рознымі катэгорыямі карыстальнікаў прадукцыі СМІ, у тым ліку і эфектыўныя сутыкненні з лабістамі. Да 10 ліпеня працаў Кангрэсу ягоныя удзельнікі абмяркуюць таксама ўплыў рэлігійнай журналістыкі на такія важнейшыя сферы гістарычнага развіцця чалавецтва, як мір, рэлігійны плюралізм і талерантнасць, падвышэнне голасу краін-ахвяраў галечы і сацыяльнай несправядлівасці. Паралельна праходзіць сэкцыя маладых рэлігійных журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.